ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 25.07.2011 № 130 |
IНСТРУКЦЫЯ аб атэстацыi ў парадку экстэрнату 1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак атэстацыi ў парадку экстэрнату. Для мэт дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца тэрмiны, вызначаныя артыкулам 163 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi. 2. Рашэнне аб допуску асобы да атэстацыi ў парадку экстэрнату прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы на падставе пададзенай iм заявы i прад’яўлення iм пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком. Частковае засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ва ўстанове адукацыi пры атэстацыi ў парадку экстэрнату можа быць пацверджана даведкай аб навучаннi, поўнае засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыi – пасведчаннем аб базавай адукацыi. 3. Заява i iншыя дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыi ў парадку экстэрнату, прадугледжаныя пунктам 2 дадзенай Iнструкцыi (далей, калi не вызначана iншае, – дакументы), падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа да 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату. Дакументы, пададзеныя ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату, прымаюцца для разгляду са згоды Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Адпаведная згода Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на праходжанне атэстацыi ў парадку экстэрнату можа быць дадзена пры наяўнасцi ўважлiвых прычын пропуску тэрмiну падачы дакументаў (прызыў на тэрмiновую ваенную службу або звальненне з тэрмiновай ваеннай службы па заканчэннi тэрмiну ваеннай службы па прызыве, выезд за мяжу на часовае або пастаяннае месца жыхарства, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iншае). Уважлiвасць прычын вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе заявы асобы, якая звярнулася для атрымання згоды на праходжанне атэстацыi ў парадку экстэрнату. Дакументы i прынятае рашэнне аб згодзе або адмове ў разглядзе заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь накiроўвае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на працягу пятнаццацi каляндарных дзён з дня паступлення заявы. 4. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа разглядае дакументы, якiя паступiлi, i ў тэрмiн да 1 мая: вызначае вучэбныя прадметы, па якiх асобе неабходна здаць экзамены; вызначае вучэбныя прадметы, па якiх адзнака выстаўляецца з даведкi аб навучаннi; вызначае ўстанову адукацыi, у якой будзе праводзiцца атэстацыя ў парадку экстэрнату; накiроўвае ва ўстанову адукацыi рашэнне аб допуску асобы да вынiковай атэстацыi; паведамляе асобе аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату або аб адмове. Адмова ў допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату павiнна быць матываванай. Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа адпаведнае рашэнне павiнна быць прынята на працягу трох каляндарных дзён з дня атрымання згоды Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. 5. Формай атэстацыi ў парадку экстэрнату з’яўляецца экзамен, у тым лiку выпускны экзамен. Вучэбныя прадметы, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены, формы i тэрмiны iх правядзення адпавядаюць пералiку вучэбных прадметаў i iх формам, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены, якiя штогод устанаўлiвае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Экзамены, за выключэннем выпускных экзаменаў, праводзяцца ў вуснай форме. 6. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзiцца ў маi-чэрвенi. Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку эстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку эстэрнату такая атэстацыя можа праводзiцца ў iншы тэрмiн, якi вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа. 7. Кiраўнiк установы адукацыi, вызначанай для правядзення атэстацыi ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа: выдае загад аб залiчэннi асобы ў лiк вучняў; зацвярджае расклад правядзення экзаменаў, якi даводзiцца да ведама экстэрна не менш чым за тры днi да пачатку экзаменаў. 8. Атэстацыя ў парадку экстэрнату складаецца з выстаўлення экзаменацыйных адзнак па вучэбных прадметах тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi, па якiх экстэрн здае экзамены, у тым лiку выпускныя экзамены, i (або) з выстаўлення адзнак з даведкi аб навучаннi. 9. Пры атэстацыi ў парадку экстэрнату: экзамены праводзяцца ў парадку, вызначаным Правiламi правядзення атэстацыi навучэнцаў пры засваеннi зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 92, 8/23993); адзнака па вучэбным прадмеце выстаўляецца з даведкi аб навучаннi, калi ў даведцы аб навучаннi па гэтым вучэбным прадмеце выстаўлена станоўчая адзнака; вынiковая атэстацыя па вучэбных прадметах «Фiзiчная культура i здароўе», «Працоўнае навучанне», «Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах экстэрн не праходзiць атэстацыю, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: «не вывучаў(ла)». 10. Экстэрн мае права на карыстанне падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi i на атрыманне кансультацый па вучэбных прадметах. 11. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў, выпускных экзаменаў з паметкай «экстэрнат», якi падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii. 12. Экстэрну, якi атрымаў па адным, некалькiх экзаменах, у тым лiку выпускных экзаменах па вучэбных прадметах, адзнаку 0 (нуль)балаў, выдаецца даведка аб навучаннi. 13. Экстэрну, якi паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння кiраўнiка ўстановы адукацыi, у якой ён праходзiў атэстацыю, у парадку, вызначаным заканадаўствам, выдаецца дакумент аб адукацыi.
Аттестация в порядке экстерната регламентируется следующими нормативными документами: - Кодекс Республики Беларусь об образовании (пунктами 2,3 статьи 163);
- Инструкция об аттестации в порядке экстерната (постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.07.2011 № 130);
- Правила проведения аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования (постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.06.2011 № 38)
Экстерн – учащийся, который полностью или частично освоил содержание образовательной программы базового образования или образовательной программы среднего образования самостоятельно либо в учреждении образования, не прошедшем государственную аккредитацию, и в целях подтверждения этого при наличии уважительных причин неосвоения указанных программ в учреждении образования допущен к аттестации в порядке экстерната. Экстернат – процедура итоговой аттестации учащегося, которая выражается в выставлении экзаменационных отметок по учебным предметам типового учебного плана базовой школы при освоении содержания образовательной программы базового образования, типового учебного плана средней школы при освоении содержания образовательной программы среднего образования, по которым экстерн сдает экзамены, в том числе выпускные экзамены, и (или) в выставлении отметок из справки об обучении. Решение о допуске лица к аттестации в порядке экстерната принимается управлением образования, спорта и туризма по месту жительства, на основании поданного им заявления. От имени несовершеннолетнего заявление может быть подано его законным представителем. Частичное усвоение содержания образовательной программы базового образования, образовательной программы среднего образования в учреждении образования при аттестации в порядке экстерната может быть подтверждено справкой об обучении, полное усвоение образовательной программы базового образования – свидетельством об общем базовом образовании. Срок предоставления документов для аттестации в порядке экстерната – до 25 апреля года. Документы, поданные после 25 апреля, принимаются для рассмотрения с разрешения Министерства образования Республики Беларусь.
Форма аттестации в порядке экстерната – экзамен, в т.ч. выпускной экзамен. Учебные предметы, по которым проводятся выпускные экзамены, формы и сроки их проведения соответствуют перечню учебных предметов и их формам, которые ежегодно устанавливает Министерство образования Республики Беларусь. Аттестация в порядке экстерната состоит из выставления экзаменационных отметок по учебным предметам типового учебного плана базовой школы при усвоении содержания образовательной программы базового образования, типового учебного плана средней школы при усвоении содержания образовательной программы среднего образования, по которым экстерн сдает экзамены, в том числе выпускные экзамены, и (или) из выставления отметок из справки об обучении. Отметка по учебным предметам выставляется из справки об обучении, если в справке об обучении выставлена положительная отметка. Итоговая аттестация по учебным предметам «Физическая культура и здоровье», «Трудовое обучение», «Допризывная и медицинская подготовка» проводится по желанию экстерна. Если экстерн по данным учебным предметам не проходит аттестацию, то в документе об образовании делается запись: «не изучал(а)». Экстерну, успешно прошедшему аттестацию в порядке экстерната, выдается документ об образовании.
|